помидоров цуд на каляды
Александр Помидоров – Цуд на каляды
Текст песни «Александр Помидоров — Цуд на каляды»
Гэта было аднойчы ўвечары, калі
калолі зоркі зрок, і йшоў сьнег па ўсёй зямлі.
І ціхі вецер
разносіў песні,
Што спявалі дзеці
Па ўсім свеце,
Пляскаючы ў далоні
зіхцелі ліхтарыкі ў завеяным палоне
Чалавек адзінокі ў горад гэты прыйшоў
Ён шукаў па свеце шчасця,
але покуль не знайшоў.
Стомлены, змораны,
Але верыў упарта
Ў тое, што будзе яму цуд
На Каляды!
Святая ноч у горадзе вялікім панавала,
Утаймовывала думкі, сьнегам пасыпала
У савйго вакна адна сядзела жанчына,
Чакала на цуд таксама,
Плюмбум варажыла.
Будзе-ня-будзе, калі-некалі, дай Божа!
А ў дзьверы грукае нехта, ага!
Калядоўшчык!
Але ж нейк дзіўны, і да таго ж адзін,
Таму сенцы адчыніла
Сказала:»Сюды хадзі!»
Сама не зразумеўшы,
Ці то прыбытак, ці то стратата.
А можа ўсё ж ткі ёй будзе цуд
На Каляды!
(Ad Missam in nocte):
Deus, qui hanc sacratissmam noctem
Veri luminus fecisti illustratione clarescere.
Da, quaesumus, ut, cuius in terra mysteria lucis
agnovimus,
Eius quoque gaudiis perfuamur in caelo. per Dominum.
Дык вось!
Завіруха сціхла недзе
За горадам белым.
У адзінае вакно
Зоркі-волы глядзелі.
Ён стаў ейным падарункам,
Ён быў ейнае свята!
Ды й ня можа быць інакш
На Каляды!
Хвала на вышынях, спакой на зямлі!
Анёлы на нябёсах спяваюць свае песьні!
Вясёла навіна! Цуд адбыўся!
Гэто было ўжо ў Бэтлэеме, спраўдзілася
Ў Менску.
Дзьве тысячы год: іх будзе болей дакладна!
Прыходзіць Сын Чалавечы,
Як Божы цуд
На Каляды!
Прыходзіць Сын Божы да чалавека кожны год
На Каляды!
Памідораў і Trubetskoy зрабілі рок-версію «Цуду на Каляды» АЎДЫЁ
Знакамітая рэп-калядка ў новым прачытанні адкрывае праект «Новае пакаленне на Новы год».
Паводле задумы навагодняга праекту, дуэты мусілі складаць малады і сталы выканаўца. Памідораў і Trubetskoy гэтага правіла не парушылі, проста яны ўзялі на сябе адказнасьць як за папярэдняе, так і за новае пакаленьне і зрабілі рок-вэрсію гіта «Цуд на Каляды». Запісаная для праекту «Сьвяты вечар» у 2000-м, яна трывала ўвайшла ў лік самых пазнавальных беларускіх зімовых песень. «Нам гэта песьня заўсёды падабалася, нікому яшчэ не ўдавалася так арганічна чытаць «рагамафін» на мове, як тое робіць Памідораў у гэтым трэку! А Памідораву ў сваю чаргу падабаецца музыка нашага гурта.Таму мы з радасьцю адгукнуліся на ідэю зрабіць яе сумесна», – распавядае вакаліст гурта Trubetskoy Павал Булатнікаў.
Аляксандр Памідораў, tuzin.fm
Песьня «Цуд на Каляды» была запісаная ўжывую для праекту «Новае пакаленьне на Новы год». Відэавэрсію гэтага праекту можна будзе ўбачыць у ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня на тэлеканале «Белсат». А да гэтага на сайтах Tuzin.fm i Belsat.eu штодня вас чакае аўдыёпрэм’ера песень. Сьпяваем разам!
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм